Віншаванне Прэзідэнту Венесуэлы Нікаласу Мадура
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура з днём нараджэння.
Аляксандр Лукашэнка перакананы, што сувязі паміж дзвюма краінамі, якія маюць вялікі патэнцыял, будуць і ў далейшым пашырацца і ахопліваць усё новыя сферы ўзаемадзеяння ў інтарэсах беларускага і венесуэльскага народаў.