Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дыялог Беларусі і Узбекістана імкліва развіваецца на прынцыпах узаемнага даверу, павагі, падтрымкі і саюзніцтва. "Цяпер беларуска-ўзбекскае супрацоўніцтва знаходзіцца на ўздыме: рэкордна расце двухбаковы тавараабарот, актыўна ўмацоўваюцца сувязі ў розных сферах, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што канструктыўнае ўзаемадзеянне Мінска і Ташкента прадоўжыць умацоўвацца, узбагачаючыся новымі маштабнымі сумеснымі праектамі на карысць народаў Беларусі і Узбекістана".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Шаўкату Мірзіёеву выдатнага здароўя і поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў, а жыхарам Узбекістана - міру, дабра і дабрабыту.

    У віншавальным пасланні Прэзідэнта Узбекістана, якое паступіла ў адрас Прэзідэнта Беларусі, гаворыцца, што дзякуючы сумесным намаганням у апошнія гады двухбаковае супрацоўніцтва выйшла на якасна новы ўзровень і напоўнілася канкрэтным практычным зместам. "Сёння наша канструктыўнае ўзаемадзеянне, заснаванае на прынцыпах адкрытасці і ўліку інтарэсаў адзін аднаго, ахоплівае шырокі спектр напрамкаў. Устойліва растуць аб'ёмы ўзаемнага гандлю, паспяхова рэалізуюцца важныя праекты ў сферах прамысловай кааперацыі і сельскай гаспадаркі, паглыбляюцца шматпланавыя сувязі паміж рэгіёнамі, пашыраюцца адукацыйны і культурна-гуманітарныя абмены", - гаворыцца ў віншаванні.

    Шаўкат Мірзіёеў падкрэсліў, што Узбекістан мае цвёрды намер прадоўжыць курс на далейшае ўмацаванне партнёрства з Беларуссю ў інтарэсах абедзвюх краін і народаў. Ён пажадаў Аляксандру Лукашэнку добрага здароўя, дабрабыту і поспехаў у дзяржаўнай дзейнасці, а беларускаму народу - міру і працвітання.