Віншаванне Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з 65-годдзем.

    "У наш час з яго беспрэцэдэнтным узроўнем пагроз нацыянальнай бяспецы асабліва актуальна запатрабаванне на моцнае і мудрае кіраўніцтва. Уласцівыя Вам адданасць інтарэсам Айчыны, самааддача, гатоўнасць узяць адказнасць на сябе характарызуюць Вас як сапраўднага лідара нацыі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць асабісты ўклад Прэзідэнта Узбекістана ў развіццё плённых і даверных міждзяржаўных адносін, канструктыўнае ўзаемадзеянне Мінска і Ташкента ў рамках інтэграцыйных утварэнняў.

    "Упэўнены, маючы адбыцца ў верасні ў Самаркандзе саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва пад Вашым старшынствам будзе садзейнічаць вырашэнню вострых міжнародных праблем і забеспячэнню міру ў рэгіёне", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Шаўкату Мірзіёеву моцнага здароўя на доўгія гады, дабра і дабрабыту.