Віншаванне Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму з нагоды Дня незалежнасці Украіны.

    "Даўнія традыцыі дружбы і добрасуседства служаць асновай эфектыўнага ўзаемадзеяння Беларусі і Украіны ў няпростых умовах сучаснага свету", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць у пашырэнні ўсебаковага беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва на прынцыпах роўнасці і павагі, развіцці канструктыўнага партнёрства як на нацыянальным, так і на рэгіянальным узроўні.

    Прэзідэнт Беларусі пажадаў свайму ўкраінскаму калегу моцнага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а народу Украіны - міру, стабільнасці і дабрабыту.