Віншаванне Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку з Днём Незалежнасці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з Днём Незалежнасці.
Стратэгічнае партнёрства паміж Беларуссю і Украінай атрымлівае новае напаўненне дзякуючы паглыбленню палітычнага дыялогу, гаворыцца ў віншаванні. "Вялікую ролю ў выбудоўванні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва адыгрывае ваша асабістая ўвага да развіцця ўсебаковых сувязей з Рэспублікай Беларусь", - адзначыў беларускі лідар.
"Высока цаню нашы дружалюбныя канструктыўныя адносіны і разлічваю на прадаўжэнне сумеснай работы ў вырашэнні пытанняў беларуска-ўкраінскага парадку дня і актуальных міжнародных праблем", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.