Віншаванне Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з днём нараджэння.

    "Упэўнены, што ўласцівая вам палітычная адказнасць, падтрыманая даверам грамадзян, прынясе на зямлю Украіны доўгачаканы мір. Рэспубліка Беларусь і беларускі народ усяляк будуць гэтаму садзейнічаць. Высока цаню існуючы адкрыты дыялог і заўсёды канструктыўныя адносіны і разлічваю на іх прадаўжэнне", - гаворыцца ў віншаванні.