Віншаванне Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "За перыяд незалежнасці нашым дзяржавам удалося выбудаваць трывалую і ўсёабдымную сістэму двухбаковага супрацоўніцтва, заснаваную на адкрытасці, даверы і раўнапраўным узаемадзеянні", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што і ў далейшым брацкія беларуска-ўкраінскія сувязі будуць мацнець і развівацца на карысць народаў абедзвюх краін.