Віншаванне Прэзідэнту Уганды Ёверы Мусевені

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што абедзве краіны маюць значны патэнцыял для развіцця адносін па такіх напрамках, як гандаль, прамысловасць, сельская гаспадарка і адукацыя.

    "Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам рэалізаваць шэраг праектаў, якія дадуць магчымасць павялічыць тавараабарот паміж нашымі краінамі, стварыць новыя працоўныя месцы і павысіць узровень супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ёверы Мусевені моцнага здароўя і поспехаў, а народу Уганды - дабрабыту і працвітання.