Віншаванне Прэзідэнту Уганды Ёверы Мусевені

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з Днём Незалежнасці.

    "Беларусь надае важнае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Угандай па шэрагу напрамкаў. Традыцыйна дружалюбныя адносіны і ўзаемадапаўняльнасць эканомік нашых дзяржаў даюць магчымасць больш эфектыўна задзейнічаць патэнцыял двухбаковага гандлю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Уганда змогуць рэалізаваць праекты ў галінах машынабудавання і сельскай гаспадаркі, а беларускія тавары і тэхніка добра паслужаць на карысць эканомікі і грамадзян Уганды.