Віншаванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з нацыянальным святам – Днём Рэспублікі.

    У віншаванні гаворыцца, што паміж нашымі краінамі дасягнуты  высокі ўзровень супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый і структур.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае ўмацаванне двухбаковых сувязей паміж Беларуссю і Турцыяй.