Віншаванне Прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.

    "За апошнія гады адносіны паміж нашымі краінамі дасягнулі ўзроўню стратэгічнага партнёрства. Гэта стала магчымым дзякуючы паступальным агульным намаганням па ўмацаванні і пашырэнні двухбаковых кантактаў і сувязей ва ўсіх галінах", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы разлічвае, што далейшыя сумесныя крокі Беларусі і Турцыі будуць садзейнічаць паспяховаму ажыццяўленню перспектыўных планаў развіцця абедзвюх краін і падтрыманню рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі.