Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі.

    "Пасля распаду Савецкага Саюза нашым краінам дзякуючы агульнай гісторыі ўдалося не толькі захаваць дружалюбныя адносіны, але і выбудаваць плённае супрацоўніцтва ў многіх сферах, наладзіць новыя кааперацыйныя сувязі, - гаворыцца ў віншаванні. - Перакананы, што назапашаны за тры дзесяцігоддзі пазітыўны вопыт узаемадзеяння Мінска і Ашхаба стане асновай для далейшага паспяховага развіцця двухбаковага партнёрства на карысць грамадзян Рэспублікі Беларусь і Туркменістана".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву добрага здароўя, сіл і энергіі для здзяйсненняў у імя працвітання дзяржавы, а туркменскаму народу - шчасця і дабрабыту.

    У віншавальным пасланні Прэзідэнта Туркменістана, якое паступіла ў адрас Прэзідэнта Беларусі, гаворыцца, што адносіны паміж краінамі абапіраюцца на ўзаемапавагу, раўнапраўе і ўзаемны давер. "Туркменістан зацікаўлены ў пашырэнні двухбаковых сувязей. Упэўнены, што, дзякуючы сумесным намаганням, супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым развівацца ў інтарэсах абодвух народаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Сердар Бердымухамедаў пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя, шчасця і новых поспехаў у рабоце, а дружалюбнаму народу Беларусі - міру, далейшага прагрэсу і працвітання.