Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Сердара Бердымухамедава з Міжнародным днём нейтралітэту.

    "Унікальны статус Туркменістана, замацаваны Рэзалюцыяй ААН і пакладзены ў аснову знешнепалітычнага курсу вашай дзяржавы, падкрэслівае міралюбівы характар туркменскага народа, яго зацікаўленасць у спакойным і паступальным развіцці", - гаворыцца ў віншаванні.

    Дружалюбныя адносіны, якія склаліся паміж Мінскам і Ашхабадам, будуць садзейнічаць актывізацыі дыялогу па шырокім радзе напрамкаў і далейшым паглыбленні беларуска-туркменскага супрацоўніцтва, упэўнены Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сердару Бердымухамедаву моцнага здароўя, шчасця і дабра, а жыхарам Туркменістана - дабрабыту і згоды.