Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавуз нацыянальным святам
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і туркменскі народ з нацыянальным святам - Днём нейтралітэту.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць міралюбівую знешнюю палітыку Туркменістана і імкненне да развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
"Упэўнены, што традыцыйна адкрытыя і дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Туркменістанам будуць і ў далейшым развівацца на карысць нашых народаў", - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы.