Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 60-гадовым юбілеем.

    "З Вашым імем непарыўна звязаны агульнапрызнаныя поспехі ў палітычным, сацыяльным і эканамічным развіцці Туркменістана, умацаванні яго дзяржаўнасці і аўтарытэту на міжнароднай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Шчыра даражу існуючымі паміж намі адносінамі дружбы, даверу і падтрымкі. Высока цаню Ваш асабісты ўклад у станаўленне і пашырэнне беларуска-туркменскага дыялогу".

    Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў перакананне, што дасягнутыя ў ходзе нядаўняй сустрэчы ў Ашхабадзе дамоўленасці дадуць магчымасць і далей упэўнена нарошчваць двухбаковае ўзаемадзеянне на карысць народаў Беларусі і Туркменістана.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву здароўя і нязменных перамог ва ўсіх пачынаннях.