Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і народ гэтай краіны з 25-годдзем прыняцця Генеральнай асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый рэзалюцыі аб пастаянным нейтралітэце Туркменістана.

    "Час, што мінуў, пацвердзіў правільнасць і гістарычную значнасць абвяшчэння нейтралітэту вашай краінай. Сёння, праз чвэрць стагоддзя, Туркменістан - актыўны ўдзельнік сістэмы міжнародных адносін, які карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на сусветнай арэне, - гаворыцца ў віншаванні. - Шчыра перакананы, што вопыт і карысныя напрацоўкі, набытыя нашымі краінамі за многія гады цеснага ўзаемадзеяння, агульнасць пазіцый Рэспублікі Беларусь і Туркменістана па актуальных пытаннях знешняй палітыкі будуць і ў далейшым служыць надзейным фундаментам для ўсяго комплексу двухбаковых сувязей".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву моцнага здароўя, поспехаў у стваральнай працы на карысць Радзімы, а жыхарам Туркменістана - міру і працвітання.