Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
"За гады суверэнітэту Туркменістан адбыўся ў якасці самастойнай дзяржавы, якая дынамічна развіваецца, чые знешнепалітычны курс і палітыка бяспекі будуюцца на прынцыпах пастаяннага нейтралітэту", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі высока цэняць дружбу і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва з Туркменістанам. "Шчыра перакананы, што сумеснымі намаганнямі мы зможам забяспечыць паглыбленне беларуска-туркменскіх сувязей на карысць працвітання нашых краін і іх жыхароў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву моцнага здароўя, новых поспехаў і дасягненняў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а дружалюбнаму народу Туркменістана - міру, шчасця і дабра.