Віншаванне Прэзідэнту Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з днём нараджэння.

    "Багаты вопыт дзяржаўнага дзеяча і талент кіраўніка прынеслі Вам заслужаны аўтарытэт і павагу ў Туркменістане і далёка за яго межамі, - гаворыцца ў віншаванні. - Упэўнены, што актывізацыя двухбаковага дыялогу адпавядае інтарэсам нашых дзяржаў і будзе садзейнічаць далейшаму паглыбленню шматпланавага ўзаемадзеяння на аснове трывалых традыцый дружбы і даверу паміж беларускім і туркменскім народамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Гурбангулы Бердымухамедаву моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці.