Віншаванне Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і турэцкі народ з нацыянальным святам - Днём Рэспублікі.
"На працягу ўсёй сваёй багатай гісторыі Турцыя адыгрывала значную ролю як адна з буйнейшых краін свету ў палітычным, эканамічным і сацыяльным вымярэннях. Сённяшнія дасягненні Анкары дзякуючы Вашым важным ініцыятывам садзейнічаюць далейшаму павышэнню аўтарытэту краіны, умацаванню турэцкай дзяржаўнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што, нягледзячы на сучасныя выклікі, традыцыі ўзаемнай павагі і дружбы двух народаў прадоўжаць служыць трывалай асновай для паступальнага развіцця беларуска-турэцкага дыялогу.
"Упэўнены, існуе значны патэнцыял для нарошчвання двухбаковага супрацоўніцтва ў галінах гандлю, эканомікі, навукі і тэхналогій", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў: "У гэты ўрачысты дзень сардэчна жадаю Вам добрага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны, а народу Турцыі - шчасця, міру і згоды".