Віншаванне Прэзідэнту Туніскай Рэспублікі Беджы Каіду Эс-Себсі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Беджы Каіда Эс-Себсі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі двухбаковых адносін з Тунісам па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, асабліва ў гандлёва-эканамічнай сферы.