Віншаванне Прэзідэнту Туніскай Рэспублікі Беджы Каіда Эс-Себсі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніскай Рэспублікі Беджы Каіда Эс-Себсі з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё дружалюбных беларуска-туніскіх адносін, плённае  эканамічнае супрацоўніцтва, пашырэнне ўзаемадзейнічання ва ўсіх галінах на прынцыпах партнёрства і ўзаемнай павагі адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.