Віншаванне Прэзідэнту Туніса Каісу Саіду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Туніса Каіса Саіда і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Ваша дружалюбная краіна прайшла доўгі шлях пазітыўных змяненняў, дасягнула значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і забеспячэнні росту дабрабыту грамадзян. Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Тунісам на прынцыпах даверу, раўнапраўя і ўзаемнай выгады", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каісу Саіду і яго блізкім здароўя і шчасця, а тунісцам - міру і працвітання.