Віншаванне Прэзідэнту Туніса Каісу Саіду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Туніса Каіса Саіда з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    "Мінск імкнецца развіваць і ўмацоўваць дружалюбныя адносіны з Тунісам, які мае ўнікальную гісторыю, старажытную культурную спадчыну і значны ўплыў у рэгіёне Паўночнай Афрыкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў далейшым пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы пастаўкі сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, харчовай прадукцыі беларускай вытворчасці.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каісу Саіду моцнага здароўя і поспехаў, а народу Туніса - міру і дабрабыту.