Віншаванне Прэзідэнту Туніса Каісу Саіду
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Туніса Каіса Саіда і яго суайчыннікаў з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Туніс з'яўляецца перспектыўным партнёрам Беларусі ў Паўночнай Афрыцы, і прапанаваў актывізаваць кантакты па лініі ўрадаў, устаноў, прадпрыемстваў і органаў мясцовага кіравання. Прэзідэнт таксама пацвердзіў зацікаўленасць у эфектыўным выкарыстанні патэнцыялу абедзвюх краін для развіцця гандлёвага і гуманітарнага супрацоўніцтва, абмену вопытам у галінах сельскай гаспадаркі, машынабудавання, адукацыі і аховы здароўя.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каісу Саіду добрага здароўя і поспехаў у выкананні адказнай дзяржаўнай місіі, а жыхарам Туніса - міру і згоды.