Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону

    Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з нагоды дня нараджэння.

    "Упэўнены, што Ваша актыўная пазіцыя і багаты кіраўніцкі вопыт будуць і ў далейшым усямерна садзейнічаць умацаванню традыцыйна дружалюбных адносін паміж нашымі краінамі, пашырэнню ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону здароўя, дабрабыту і поспехаў у дасягненні намечаных мэт.