Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з нацыянальным святам - Днём Дзяржаўнай незалежнасці.

    "Ваша краіна паспяхова ажыццяўляе планы па мадэрнізацыі эканомікі, росце сацыяльнай абароненасці і дабрабыту грамадзян, эфектыўна вырашае задачы па забеспячэнні рэгіянальнай бяспекі, умацоўваючы свой аўтарытэт на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што глыбока задаволены інтэнсіфікацыяй супрацоўніцтва паміж Мінскам і Душанбэ на розных узроўнях.

    "Упэўнены, наш актыўны і даверны дыялог па ўсіх пытаннях з'яўляецца трывалай асновай далейшага развіцця адносін дружбы, саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону добрага здароўя, сямейнага шчасця і новых здзяйсненняў, а таджыкскаму народу - міру, згоды і працвітання.