Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння.

    "На радзіме і далёка за яе межамі Вас па праву лічаць вопытным і аўтарытэтным Кіраўніком дзяржавы, чые намаганні і палітычная воля забяспечылі ўстойлівае развіццё Таджыкістана, рост яго ўплыву на міжнароднай арэне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што высока цэніць асабісты ўклад Эмамалі Рахмона ва ўмацаванне шматпланавага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам. "Упэўнены, што сумеснымі стараннямі мы зможам паглыбіць традыцыйна дружалюбныя беларуска-таджыкскія адносіны ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця нашых грамадзян", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.