Віншаванне Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і жыхароў гэтай краіны з Днём Дзяржаўнай незалежнасці.

    "Кіруючыся прынцыпамі дружбы, павагі і даверу, нашы краіны дынамічна развіваюць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Актыўна рухаецца палітычны дыялог, паспяхова рэалізуюцца перспектыўныя праекты ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, пашыраецца канструктыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што партнёрскія адносіны паміж Беларуссю і Таджыкістанам будуць і далей умацоўвацца на карысць народаў абедзвюх краін.