Віншаванне Прэзідэнту Славеніі Боруту Пахару

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Славенія Борута Пахара і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў імкненне Беларусі да далейшага паглыблення супрацоўніцтва са Славеніяй ва ўсіх сферах узаемных інтарэсаў на карысць дзвюх краін.