Віншаванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём эвакуацыі.

    "У Рэспубліцы Беларусь цвёрда ўпэўнены, што брацкі сірыйскі народ у хуткім часе справіцца з наступствамі знешняга ўмяшання і зможа зрабіць значны крок у справе аднаўлення і развіцця краіны", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў: "Мы гатовы падставіць плячо і аказаць неабходнае садзейнічанне ў гэтым працэсе".

    Беларускі лідар пажадаў Башару Асаду добрага здароўя, выканання ўсіх планаў, а дружалюбнаму народу Сірыі - міру і згоды.