Віншаванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду
Прэзідэнт
Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай
Арабскай Рэспублікі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам -
Днём Эвакуацыі.
"Запэўніваю Вас у маёй
асабістай прыхільнасці да ўсебаковага развіцця адносін паміж нашымі краінамі ў
духу ўзаемнай падтрымкі і салідарнасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама
пажадаў Башару Асаду поспехаў у намаганнях па забеспячэнні мірнай будучыні і
дабрабыту грамадзян Сірыі.