Віншаванне Прэзідэнту Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башару Асаду

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Эвакуацыі.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы пацвердзіў падтрымку сірыйскага грамадства ў барацьбе супраць тэрарызму і знешняга ўмяшання, за мірнае жыццё сваёй краіны.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у поспеху намаганняў Башара Асада па нармалізацыі сітуацыі ў Сірыі, а таксама зацікаўленасць у развіцці ўзаемавыгаднага беларуска-сірыйскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.