Віншаванне Прэзідэнту Сірыі Башару Асаду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сірыі Башара Асада і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём эвакуацыі.

    "Пад Вашым кіраўніцтвам Сірыйская Арабская Рэспубліка мужна і пераможна процістаіць пагрозе тэрарызму, а таксама паспяхова спраўляецца з неабгрунтаваным знешнім санкцыйным націскам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны Мінска і Дамаска выйшлі на ўзровень стратэгічнага партнёрства, трывалай асновай якога з'яўляюцца агульныя погляды на справядлівае светаўладкаванне. "Гэта дае магчымасць актыўна пашыраць супрацоўніцтва ў самых розных галінах на карысць абодвух народаў. Запэўніваю Вас, што Беларусь застанецца надзейным саюзнікам Сірыі ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.