Віншаванне Прэзідэнту Сінгапура Халіме Якаб

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сінгапура Халіму Якаб з Нацыянальным днём.

    Беларускі лідар з задавальненнем адзначыў адкрытасць двухбаковых адносін і перспектывы для іх развіцця ў фінансавай і гандлёва-эканамічнай сферах.

    "Перакананы, дзякуючы актыўнаму дыялогу мы зможам выйсці на новы ўзровень узаемадзеяння на карысць народаў абедзвюх краін", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Халіме Якаб моцнага здароўя, плённай працы і невычэрпнай энергіі, а жыхарам Сінгапура - міру, дабра і працвітання.