Віншаванне Прэзідэнту Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралесу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія Эва Маралеса і народ гэтай краіны з Днём абвяшчэння незалежнасці.

    "Балівія прадаўжае ўмацоўваць уласную дзяржаўнасць, прымнажае свой аўтарытэт на міжнароднай арэне, аб чым сведчыць выбранне вашай краіны ў склад Савета Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на 2017-2018 гады", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці ўсебаковых сувязей, пашырэнне супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, больш поўнай рэалізацыі існуючага патэнцыялу ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай сферы.