Віншаванне Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з днём нараджэння.
"Сярод сучасных палітычных дзеячаў Вас вызначаюць такія адметныя рысы, як настойлівасць у абароне нацыянальных інтарэсаў, прынцыповасць, дальнабачнасць і патрыятызм. Падтрымка мільёнаў грамадзян Сербіі сведчыць аб рэзультатыўнасці палітычнага курсу на ўмацаванне эканамічнага патэнцыялу краіны, абарону яе тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту, дасягненне прагрэсу ва ўмовах сур'ёзных глабальных выпрабаванняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Мінск надае вялікае значэнне далейшаму істотнаму паглыбленню братэрскіх адносін з Бялградам. "Лічу, што больш актыўнае двухбаковае супрацоўніцтва будзе садзейнічаць устойліваму развіццю Беларусі і Сербіі ў складаных абставінах і адпавядаць надзеям жыхароў нашых дзяржаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Разлічваю на Вашу асабістую ўвагу да падтрымання міждзяржаўнага дыялогу на ўсіх узроўнях. Буду рады вітаць Вас на гасціннай беларускай зямлі ў любы зручны час, каб прадоўжыць нашы змястоўныя перагаворы па шырокім спектры пытанняў".