Віншаванне Прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сербіі Аляксандра Вучыча з 50-годдзем.

    "Высока ацэньваю вашу дзейнасць на адказнай дзяржаўнай пасадзе і падтрымку дружалюбных беларуска-сербскіх адносін. Вельмі ўдзячны вам за захаванне атмасферы даверу і павагі паміж нашымі народамі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з задавальненнем успамінае сустрэчы з Аляксандрам Вучычам, у час якіх бакі мелі магчымасць абмеркаваць шырокае кола пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня.

    "Упэўнены, што з вашай дапамогай атрымаюць далейшае развіццё праекты ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якія былі дасягнуты ў Мінску і Бялградзе ў мінулым годзе", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на прадаўжэнне змястоўных дружалюбных кантактаў і запрасіў сербскага лідара наведаць Беларусь у любы зручны для яго час.