Віншаванне Прэзідэнту Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куангу з 60-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам Чан Дай Куанга з 60-годдзем.

    "Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам Сацыялістычная Рэспубліка В'етнам будзе і ў далейшым паспяхова развівацца і ўмацоўваць рознабаковыя міжнародныя сувязі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што двухбаковыя цёплыя дружалюбныя адносіны забяспечваюць трывалую аснову для плённага беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.