Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Зімбабвэ Роберту Габрыэлю Мугабэ

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Роберта Габрыэля Мугабэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўсебаковага беларуска-зімбабвійскага супрацоўніцтва.