Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву з днём нараджэння.

    "Цяжка пераацаніць Ваш асабісты ўклад у будаўніцтва і ўмацаванне Рэспублікі Зімбабвэ, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Нягледзячы на часовыя складанасці, выкліканыя сусветнай пандэміяй, краіна застаецца прыкладам палітычнай стабільнасці і эканамічнага прагрэсу".

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ, заснаванае на прынцыпах даверу і ўзаемнай павагі, прадаўжае паступальна развівацца ва ўсіх сферах.

    Прэзідэнт выказаў перакананасць, што сумеснымі намаганнямі ўдасца ў поўнай меры рэалізаваць існуючыя магчымасці ўзаемадзеяння і вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.