Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Шаўкату Мірзіёеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева з 30-годдзем незалежнасці гэтай краіны.

    "За гэты невялікі па гістарычных мерках прамежак часу Узбекістан адбыўся як суверэнная і незалежная дзяржава, па праву заслужыўшы прызнанне сусветнай супольнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Ваша краіна развіваецца імклівымі тэмпамі, дэманструючы высокія дасягненні і эфектыўныя пераўтварэнні ва ўсіх сферах функцыянавання дзяржавы, уносіць важкі ўклад у забеспячэнне стабільнасці і бяспекі ў Цэнтральнай Азіі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Прыемна, што Мінску і Ташкенту ўдалося захаваць і прымножыць шматгадовыя традыцыі цёплых, дружалюбных і даверных адносін".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў зацікаўленасць у далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, яго напаўненні новымі перспектыўнымі праектамі.