Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Узбекістан Шаўкату Мірзіёеву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева з нацыянальным святам гэтай краіны - Днём незалежнасці.
"За гады незалежнасці Узбекістан дабіўся значных поспехаў у дзяржаўным будаўніцтве, нарошчванні эканамічнага патэнцыялу, развіцці сацыяльнай сферы, - адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. - Упэўнены, што праводзімы Вамі курс на рэалізацыю важнейшых сацыяльна-эканамічных задач і актыўную знешнюю палітыку будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню суверэнітэту краіны, росту яе аўтарытэту на міжнароднай арэне".
Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць да ўсямернага пашырэння беларуска-ўзбекскага дыялогу.