Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону з нацыянальным святам

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў  Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона і народ гэтай краіны з  нацыянальным святам – Днём Дзяржаўнай незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка перакананы, што традыцыйна дружалюбныя беларуска-таджыкскія адносіны, заснаваныя на ўзаемным даверы, будуць і ў далейшым умацоўвацца на карысць дзвюх краін.