Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмону

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан Эмамалі Рахмона з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

    "Ваша краіна з'яўляецца для нас блізкім і надзейным партнёрам. Прыемна адзначыць, што за гэты перыяд мы выбудавалі ўстойлівую сістэму ўсебаковага супрацоўніцтва, заснаванага на дружбе, адкрытасці, даверы і павазе. Ажыццяўляецца канструктыўнае ўзаемадзеянне на пляцоўках міжнародных арганізацый і ў рамках інтэграцыйных структур. Дагаворна-прававая база садзейнічае развіццю кантактаў на ўсіх узроўнях", - падкрэсліў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што і гэты юбілейны год, і далейшы дыялог азнамянуюцца цеснай плённай працай па ўсім спектры пытанняў міждзяржаўнага парадку дня, эфектыўнай рэалізацыяй узаемавыгадных праектаў, новымі ідэямі і ініцыятывамі на карысць грамадзян абедзвюх краін.

    У сваю чаргу Эмамалі Рахмон у накіраваным Аляксандру Лукашэнку віншавальным пасланні падкрэсліў: "На працягу мінулых гадоў таджыкска-беларускія ўзаемаадносіны, грунтуючыся на даўніх традыцыях дружбы, узаемнай павагі і прыхільнасці, якія звязваюць нашы народы, развіваліся плённа па ўзыходнай лініі. За гэты перыяд створана салідная дагаворна-прававая база двухбаковых адносін, якая рэгулюе наша супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і многіх іншых сферах. Наладжана эфектыўнае ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый, перш за ўсё ААН, СНД, АДКБ, АБСЕ".

    Прэзідэнт Таджыкістана ўпэўнены, што абодва бакі будуць і ў далейшым усямерна ўмацоўваць стратэгічнае партнёрства новымі стваральнымі прыкладамі міждзяржаўнага супрацоўніцтва ў рэчышчы агульных інтарэсаў двух народаў.