Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Сінгапур Тоні Тан Кенг Яму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Сінгапур Тоні Тан Кенг Яма з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

    "За гэты перыяд двухбаковыя адносіны паміж нашымі дзяржавамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай і іншых сферах значна пашырыліся. Сустрэча з Вамі ў час майго візіту ў Сінгапур у сакавіку 2013 года надала новы імпульс развіццю беларуска-сінгапурскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі бакі змогуць і ў далейшым эфектыўна рэалізоўваць невычэрпны патэнцыял узаемадзеяння на карысць жыхароў дзвюх краін.

    У віншавальным пасланні ад Прэзідэнта Сінгапура, што паступіла ў адрас Кіраўніка беларускай дзяржавы, падкрэсліваецца цёплы і дружалюбны характар міждзяржаўных адносін, якія падмацаваны цесным супрацоўніцтвам на міжнародных пляцоўках. Адзначана, што Сінгапур разлічвае на падтрымку Беларусі ў рабоце над Пагадненнем аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і Сінгапурам, што падрыхтуе глебу для больш цеснага эканамічнага супрацоўніцтва і на двухбаковай аснове.