Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Польшча Анджэю Дуду
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду і народ гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці.
"Канструктыўныя і добрасуседскія адносіны з Польшчай заўсёды былі і застаюцца прыярытэтам для Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што інтарэсам двух блізкіх народаў, а таксама ўсёй еўрапейскай сям'і адпавядае поўная нармалізацыя беларуска-польскага міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.