Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Нікарагуа Даніэлю Артэгу з 70-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа Даніэля Артэгу з 70-годдзем.

    Беларусь глыбока зацікаўлена ў далейшым пашырэнні дружалюбных адносін з Нікарагуа, мае намер прадаўжаць адкрыты і канструктыўны палітычны дыялог, развіваць гандлёва-эканамічнае, навукова-тэхнічнае і культурнае супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін, гаворыцца ў віншаванні.