Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгабу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Намібія Хаге Гейнгаба з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў пашырэнні міждзяржаўных сувязей з Намібіяй на прынцыпах адкрытасці, роўнасці і ўзаемнай павагі.

    "Упэўнены ў існаванні значнага патэнцыялу супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, які стане трывалым фундаментам для актывізацыі двухбаковага дыялогу", - падкрэсліў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хаге Гейнгабу здароўя і поспехаў, а дружалюбнаму намібійскаму народу - міру і дабрабыту.