Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Малдова Мікалаю Цімофці
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта
Рэспублікі Малдова Мікалая Цімофці з нагоды яго дня нараджэння.
«Існуючыя паміж намі адносіны, заснаваныя на прынцыпах даверу і канструктыўнага ўзаемадзеяння, значна ўмацавалі традыцыі актыўнага і прадукцыйнага палітычнага дыялогу Беларусі і Малдовы на вышэйшым узроўні», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што далейшае развіццё супрацоўніцтва ва ўсіх сферах адпавядае карэнным інтарэсам дзвюх краін і будзе садзейнічаць пашырэнню гістарычна дружалюбных сувязей паміж беларускім і малдаўскім народамі.