Віншаванне Прэзідэнту Рэспублікі Македонія Горге Іванаву

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Македонія Горге Іванава з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў паступальным развіцці беларуска-македонскіх кантактаў, больш поўным выкарыстанні патэнцыялу двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. "Упэўнены, што пашырэнне ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Македоніяй поўнасцю адпавядае інтарэсам народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.